У рамках моладзевага інавацыйнага тыдня INMAX'15 пройдзе студэнцкая навуковая ўніверсіяда. Універсіяда будзе праходзіць у 3 этапы:
-
1 этап (завочны). Каманда-ўдзельнік накіроўвае ў адрас аргкамітэта відэаролік, у якім прадстаўляе сваю ўстанову адукацыі, членаў каманды, а таксама фармулюе чаканні ад інавацыйнага тыдня INMAX'15. Ролік неабходна выслаць да 7 снежня 2015 года на электронны адрас аргкамітэта ў фармаце .avi або .mр4 (дапускаецца спасылка на youtube). Працягласць роліка не больш за 2 хвілін.
-
2 этап (вочны). Непасрэдны ўдзел каманд у мерапрыемствах INMAX'15. Падрабязная інфармацыя — на сайце http://initiatives.by/.
3 этап (вынікі). На этапе падвядзення вынікаў каманды-ўдзельнікі прадстаўляюць:
— Стратэгію развіцця студэнцкага навуковага руху ва ўніверсітэце (з улікам ведаў, атрыманых на семінарах і трэнінгах);
— Відэа-ролік «INMAX'15 нашымі вачыма» (фармат роліка .avi або .mp4, дапускаецца спасылка на youtube, працягласць роліка не больш за 5 хвілін);
— Артыкул, нататка або інтэрв'ю «INMAX'15 нашымі вачыма». Матэрыялы па 3-му туру прадстаўляюцца ў аргкамітэт да 10.00 18 снежня.
Патрабаванні да складу каманд:
-
лідэр каманды;
-
палітолаг, гісторык, міжнароднік, юрыст, эколаг і аналітык (мінімум 3 з іх)
-
лідэр сацыяльнага праекта;
-
лідэр інавацыйнага праекта;
-
аператар / фатограф;
-
журналіст / фатограф;
-
SMM-спецыяліст.
У ходзе ўсіх мерапрыемстваў каманды могуць зарабляць балы, галасы, ачкі, якія будуць улічвацца экспертамі пры вынясенні канчатковай ацэнкі.
Для ўдзелу ва ўніверсіядзе неабходна не пазней 2 снежан 2015 г. адправіць заяўку ва ўсталяванай форме па электроннай пошце
Звяртаем увагу на тое, што колькасць каманд абмежавана, таму рэгістрацыя каманд можа быць скончана раней названага тэрміну.
Больш падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве і форма заяўкі для спампавання — на сайце http://initiatives.by/.
Тэлефоны для кантактаў: +375 29 772-12-17 — Вікторыя Валер'еўна Любан; +375 29 932-60-15 — Сяргей Сяргеевіч Альшэўскі.