Подождите, идет загрузка сайта ...

2015_11_30_0222 лістапада праект «Прафарыентацыя» пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў К. В. Грыневіч зноў прыехаў у госці да сваіх старых сяброў з Ашмянскай школы-інтэрната.

На гэты раз праграма была падрыхтавана студэнтамі 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка". Юлія Гаўрыленка і Валерыя Крапасная рыхтавалі з хлопцамі выдатныя хрумсткія канверцікі з тварагу, Ларыса Рабцава падрыхтавала для хлопчыкаў і дзяўчынак малодшага школьнага ўзросту рухомыя гульні, а нашы нязменныя вадзілі Уладзімір Скрыпко і Яўген Каўфман згулялі са старэйшымі хлопцамі сяброўскі футбольны матч. Дзякуем таксама Кацярыне Кульбіцкай за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.

У новым семестры гэтая паездка стала ўжо другой. Першая адбылася 18 кастрычніка, калі група валанцёраў наведала сваіх сяброў з Ашмян. Сустрэча была доўгачаканай і цёплай. У паездцы прынялі ўдзел пастаянныя ўдзельнікі амаль усіх паездак Джан Лон і Чжоу Шэннань, а таксама новы валанцёр Ні Ша.

Стала добрай традыцыяй гатаваць з дзецміі простыя, але смачныя стравы. Бо нішто так не збліжае, як сумесная дзейнасць. На гэты раз усё разам рыхтавалі аўсянае печыва.

Кіраўнік праекта: старшы выкладчык К. В. Грыневіч

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках