Подождите, идет загрузка сайта ...

2015_11_2625 лістапада па ініцыятыве грамадства франка-беларускага сяброўства ў Доме дружбы (Захарава, 28) адбылася вечарына «Гукі паэзii: беларуска-французскiя пераклады». Мерапрыемства было арганізавана выкладчыкамі і студэнтамі кафедры раманскіх моў ФМА БДУ. На вечар паэзіі былі запрошаны супрацоўнікі пасольства Францыі ў Беларусі, дырэкцыя Франка-беларускага цэнтра, выкладчык і перакладчык Т. П. Прымак. Прывітальнае слова прамовіў дэкан ФМА В. Г. Шадурскі. У сваім выступе ён распавёў пра зараджэнне беларуска-французскіх адносін, іх станаўленні, этапах развіцця.

Канцэрт пачаўся з малітвы Ave Maria ў памяць аб ахвярах парыжскіх тэрактаў. На вечарыне таксама прагучалі песні і вершы на беларускай і французскай мовах: «Купалiнка», «Зорка Венера», «А хто там iдзе» («Qui vient par ici»), «Слуцкiя ткачыхi» («Les tisseuses de Slutsk»), «Le pont Mirabeau», «Мой родны кут» і іншыя творы. Т. П. Прымак расказала пра спецыфіку перакладу паэтычных тэкстаў, прадставіла сваю кнігу «Французская мова. Паэтычны тэкст і асаблівасці яго перакладу », распавяла аб нараджэнні французскай версіі верша «Белавежская пушча», дала высокую ацэнку спробе пяра студэнтаў ФМА, у прыватнасці Паліны Кучук.

Госці ацанілі выдатны вакал Паўла Штэпа, Анастасіі Цітавец, Анастасіі Чартко, харэаграфічныя пастаноўкі пад кіраўніцтвам Н. О. Бажэнавай.

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках