Select your language

2015_11_17Дэканат факультэта і кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права віншуюць старэйшага выкладчыка кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Наталлю Генадзьеўну Маскаеву і дарадцу аддзела арганізацыйнай работы ўпраўлення дакументацыйнага забеспячэння Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксея Васільевіча Зянькова з прысуджэннем ім вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук.

Кандыдацкая дысертацыя Наталлі Генадзьеўны Маскаевай на тэму "Нядобрасумленная канкурэнцыя ў міжнародным прыватным праве" выканана пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Алены Васільеўны Бабкінай, кандыдацкая дысертацыя Аляксея Васільевіча Зянькова на тэму "Экспрапрыяцыя у міжнародным прыватным праве" — пад кіраўніцтвам дацэнта названай кафедры, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Марыны Аляксандраўны Дзянісенка.

Жадаем Наталлі Генадзьеўне і Аляксею Васільевічу далейшых творчых поспехаў!