Падведзены вынікі I Міжнароднага конкурсу навучальных і навуковых выданняў адукацыйных арганізацый вышэйшай адукацыі, навуковых арганізацый і прафесійных адукацыйных арганізацый «Вузаўскай кніга Еўразіі», у якім бралі ўдзел выданні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Высокапрафесійны практыка-арыентаваны беларускі падручнік "Асновы знешнеэканамічнай дзейнасці", выдадзены ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, аўтар Каўшар Алена Анатольеўна, атрымаў заслужаную ацэнку членаў журы і быў прызнаны Аргкамітэтам конкурсу адным з лепшых навучальных выданняў па эканамічных навуках Еўразіі.
Выданню прысуджаны дыплом трэцяй ступені ў намінацыі «Лепшае вучэбнае выданне па эканамічных навуках».
Віншуем аўтара і калектыў Упраўлення рэдакцыйна-выдавецкай работы з перамогай і жадаем ім далейшай плённай працы!