Подождите, идет загрузка сайта ...

2015_11_17_024 — 5 лістападза 2015 года на татамі спартыўнага комплексу "Універсітэцкі» прайшлі гарачыя сутычкі паміж майстрамі барацьбы дзюдо. Гэта было першынства БДУ сярод каманд факультэтаў. Спаборніцтвы праводзіліся і сярод юнакоў, і сярод дзяўчат. Мужчынская каманда ФМА — леташні пераможца гэтага турніру. Таму стаяла задача не выпусціць перамогу ў камандным заліку і на гэты раз. Змагацца за факультэт былі запрошаны практычна ўсе, хто мог прынесці заліковыя ачкі, і нашы спартоўцы не падвялі. У вагавой катэгорыі да 60 кг. перамогу атрымаў Андрэй Бірукоў, у гэтай жа вагавой катэгорыі трэцімі сталі Сафарзода Ардашар і Не'монаў Джахангір, у вазе да 66 кг. змагаўся і стаў сёмым Віталь Хамічонак. Сёмы радок у пратаколе таксама занялі Павел Лашук і Арцём Ліцкевіч, якія змагаліся ў вазе да 81 кг. Вельмі растроіўся пасля фіналу ў вагавой катэгорыі да 73 кг. Мярген Веліханаў. Ён на працягу пяці гадоў выступае за каманду факультэта і ўніверсітэта. І так хацеў выйграць яшчэ раз, але на гэты раз быў «толькі другім», прынёсшы значныя ачкі ў скарбонку каманды. Крыху не заладзілася ў Вадзіма Бабро, які больш захапляецца вольнай барацьбой, толькі 9-ы вынік. У вазе да 90 кг. на татамі выйшлі Азат Авездурдыеў і Гуванч Бегаліеў. Азат стаў трэцім, а Гуванч атрымаў упэўненую перамогу. Гэтыя ж хлопцы выйшлі пастаяць за гонар факультэта і ў абсалютнай вагавай катэгорыі, дзе змагаюцца наймацнейшыя спартсмены з усіх вагаў пачынаючы з 81 кг. Азат Авездурдыеў заняў сёмае месца, а вось Гуванч Бегаліеў і тут стаў лепшым. Вынікам усіх гэтых поспехаў нашых спартсменаў стала першае месца мужчынскай каманды.

Не горш за юнакоў выступалі і дзяўчаты. У вагавой катэгорыі да 57 кг. першае месца заняла Лаура Чарашвілі, другое — Куна Нейдэ Джусціна, трэцяе — Яўгенія Ларкова. Другое месца ў вазе да 48 кг. у Караліны Копчык, два трэція месцы ў Анастасіі Філіпчык (да 78 кг. і ў абсолютцы). Але ў выніку толькі трэцяе каманднае месца. Не хапіла яшчэ двух заліковых вынікаў з-за няпоўнага складу каманды.

 Але ўсё роўна, дзяўчыны — малайцы, а хлопцы — лепш за ўсіх !!!

 2015_11_17_02_01

2015_11_17_02_02

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага