Нядаўна выкладчыкі кафедры мытнай справы ў рамках павышэння свайго метадычнага ўзроўню наведалі Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ. Падчас візіту першы намеснік дырэктара інстытута А. І. Кавалінскі падрабязна распавёў пра задачы і напрамкі дзейнасці ІБМТ, прадэманстраваў працу выкладчыкаў і студэнтаў. Асабліва дэталёва ён спыніўся на выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе ў інстытуце.


