Select your language

2015_11_13_0312 лістапада факультэт міжнародных адносін наведаў ганаровы дырэктар Праграмы Балтыйскага ўніверсітэта, прафесар Ларс Рыдан, які з'яўляецца ініцыятарам створанай у 1991 г. Праграмы Балтыйскага ўніверсітэта на базе Упсальскага ўніверсітэта (Швецыя). Варта адзначыць, што ў Рэспубліцы Беларусь у склад сеткі Праграмы Балтыйскага ўніверсітэта ўваходзяць 27 ВНУ, у тым ліку і наш БДУ.

Уручэнне студэнтам 5 курса спецыялізацыі «Знешняя палітыка і дыпламатыя» дыпломаў аб паспяховым праходжанні міжнароднага курсу «Рэгіён Балтыйскага мора: палітыка, культура, грамадства» — адна з важных місій прафесара. Варта адзначыць, што дадзены дыплом дае студэнту паводле сучаснай заходняй сістэме адукацыі права на 7,5 залічаных крэдытаў.

Пасля цырымоніі ўручэння дыпломаў прафесар выступіў з адкрытай лекцыяй на тэму «Мэты ўстойлівага развіцця 2015—2030», паколькі ў аснове дзейнасці Праграмы ляжыць канцэпцыя ўстойлівага развіцця. На працягу ўсёй лекцыі ў аўдыторыі панавала сяброўская атмасфера, беларускія і замежныя студэнты з энтузіязмам адказвалі на пытанні прафесара, дзяліліся сваімі думкамі і ідэямі.

Студэнты факультэта міжнародных адносін выказваюць падзяку за дадзенае мерапрыемства дэкану факультэта Віктару Генадзьевічу Шадурскаму, а таксама кіраўніку Нацыянальнага цэнтра Праграмы Балтыйскага ўніверсітэта ў Рэспубліцы Беларусь Сяргею Уладзіміравічу Дарожку.

Калі Вам цікава даведацца больш інфармацыі аб Праграме Балтыйскага ўніверсітэта, спяшаецеся наведаць афіцыйны вэб-сайт Праграмы http://www.balticuniv.uu.se/index.php

{gallery}2015/2015_11_12{/gallery}