Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (МКЧК) запрашае на сустрэчу «Кар'ера ў гуманітарнай сферы», якая адбудзецца 17 лістапада 2015 г. у 14.00 (факультэт міжнародных адносін, БДУ г. Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 1201).
Калі вас цікавіць кар'ера ў міжнароднай гуманітарнай арганізацыі, гэтая сустрэча для Вас.
МКЧК — гэта найстарэйшая гуманітарная арганізацыя з адзінай мэтай прадастаўляць дапамогу і абарону ахвярам ваенных канфліктаў і ўнутраных беспарадкаў.
МКЧК — гэта праца ў місіях, у нестандартных сітуацыях, выкананне нечаканых задач, шматнацыянальнае асяроддзе і камандны дух.
МКЧК — гэта магчымасць рэалізаваць свае гуманітарныя інтарэсы, прывабнае ўзнагароджанне, прафесійная падтрымка і вынік, які прыносіць эмацыйнае задавальненне.
МКЧК — гэта больш за 1700 дэлегатаў і спецыялістаў рознага профілю, якія працуюць у 80 краінах свету, за 11 000 мясцовых супрацоўнікаў і больш за 800 супрацоўнікаў штаб-кватэры ў Жэневе.
У першую чаргу запрашаюцца студэнты спецыяльнасцяў "Міжнароднае права", "Міжнародныя адносіны", "Лінгвакраіназнаўства».