Select your language

2015_11_11З 12 па 19 кастрычніка прайшлі спаборніцтвы па баскетболе ў праграме круглагадовай спартакіяды БДУ. Дакладней сказаць па стрытболе. Бо менавіта гэтая разнавіднасць спаборніцтваў па закід мяча ў кальцо набірае папулярнасць сярод моладзі ў апошні час. Адначасова (але ў розных залах) спаборнічалі і жаночыя, і мужчынскія каманды. ФМА таксама выставіў свае каманды, тым больш, што Спартакіяда БДУ 2015 набліжаецца да канца, а нам вельмі патрэбныя добрыя заліковыя месцы для выніковага поспеху. У першую чаргу надзеі былі звязаны з жаночай камандай, якая мае ў сваім складзе добра падрыхтаваных ігракоў. Гэта Кароткіна Ганна і Буссе Багатур. Плюс добры навабранец ў асобе Чайко Лізы і атрымліваецца баявы склад для паходу за медалямі першынства БДУ. Так яно і атрымалася. Другое месца на п'едэстале гонару наша жаночая каманда заняла цалкам заслужана.

Мужчынская каманда патэнцыйна таксама была гатовая пазмагацца за медалі. У складзе каманды былі дасведчаныя Мацюшонак Елісей і Гладкіх Раман, ды і Сяргеевіча Паўла і Майдана Антона дылетантамі не назавеш. Але ў хлопцаў канкурэнцыя значна больш жорсткая і ў выніку нашы хлопцы спыніліся на пятым радку выніковага пратаколу.

2015_11_11_01_01

2015_11_11_01_02