Select your language

2015_11_09_02У сераду, 4 лістапада, на факультэце міжнародных адносін у аўдыторыі 1201 адбылася віктарына па мытнай лагістыцы, арганізаваная старшым выкладчыкам кафедры мытнай справы М. Г. Кудрашовым. У якасці ўдзельнікаў выступілі каманды 4-га і 5-га курсаў аддзялення «Мытная справа» спецыялізацыі «Мытная лагістыка». Студэнтам неабходна было выбраць правільны варыянт адказу альбо самім прапанаваць адказ на пастаўленае пытанне. За кожны правільны адказ каманда атрымлівала 1 або 2 балы, у залежнасці ад складанасці пытання. Па суме балаў пераможцам стала каманда 5-га курса «Панды». У цэлым студэнты паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, праявілі творчы падыход пры адказах на пастаўленыя пытанні.