Select your language

2015_11_06Нядаўна кафедра мытнай справы адзначыла сваё 15-годдзе. Намаганнямі выкладчыкаў кафедры і Студэнцкага савета аддзялення быў арганізаваны ўрачысты сход і святочны канцэрт.

Святочнае мерапрыемства пачалося з чытання верша, напісанага студэнткай 5 курса Міланай Зазнобінай і прысвечанага Дню нараджэнню роднай кафедры. З прывітальным словам выступілі загадчык кафедры мытнай справы В. А. Астрога і першы загадчык кафедры (2000—2008 гг.) А. М. Сіроцкі. Урачысты сход вялі студэнты В. Яўтушок і Д. Рашэтнікаў, якія далі слова для прывітання шматлікім ганаровым гасцям свята: дэкану ФМА В. Г. Шадурскаму, намесніку дэкана С. В. Карэліну, калектыву загадчыкаў кафедраў факультэта, сакратару ПА ГА «БРСМ» БДУ Е. А. Харуку, начальнікам Мінскай рэгіянальнай мытні А. В. Багдзевічу і мытні «Мінск-2» А. В. Міхалькевічу, начальніку УА "Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь» І. І. Дубіку, прадстаўніку РУП «Белмытнясэрвіс» І. А. Яхімовічу, кіраўнікам ТАА «Знешеўрасэрвіс» Д. Е. Дашуку і кампаніі БЕЛВІАТ І. Р. Амбражэвічу, загадчыку кафедры мытнай справы БНТУ Б. Б. Сінькову.

Студэнты-мытнікі кожнага курса, а таксама студэнтка БНТУ падарылі гледачамі свае музычныя падарункі. Валоданне прыёмамі самаабароны прадэманстравалі члены аператыўнага атрада ФМА. У час мерапрыемства многія выкладчыкі і супрацоўнікі кафедры, а таксама студэнты-мытнікі была ўзнагароджаны граматамі і падзякамі, госці ўручылі загадчыку кафедры памятныя падарункі.

{gallery}2015/2015_11_03{/gallery}