Подождите, идет загрузка сайта ...

2015_11_06_02.Мытня «Мінск-2» з Мінскай рэгіянальнай мытняй і Дзяржаўным інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь павіншавалі кафедру мытнай справы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 15-годдзем з дня ўтварэння.

3 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 15-годдзю з дня ўтварэння кафедры мытнай справы.

Кафедра мытнай справы створана на факультэце міжнародных адносін у жніўні 2000 г. Першым загадчыкам кафедры стаў кандыдат гістарычных навук, дацэнт Анатоль Мікалаевіч Сіроцкі (ініцыятар стварэння кафедры, аўтар некалькіх даведачных выданняў па мытным праве і мытнай справе). У цяперашні час загадчыкам кафедры з'яўляецца кандыдат гістарычных навук, дацэнт Віктар Аляксандравіч Астрога.

За час працы кафедры больш за 150 выпускнікоў аддзялення «Мытная справа» паступілі і паспяхова працуюць у беларускіх мытных органах. Пры гэтым каля 50% выпускнікоў працуюць сёння ў мытнях Мінскага рэгіёну.

Высока ацэньваючы ўклад факультэта міжнародных адносін БДУ у фарміраванне якаснага кадравага складу мытных органаў кіраўнікі мытняў Мінскага рэгіёну, уключаючы мытню «Мінск-2», Мінскую рэгіянальную мытню і ўстанову адукацыі "Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь» прынялі актыўны ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах і павіншавалі кіраўніцтва кафедры з юбілеем. У выступах прадстаўнікоў мытных органаў гучалі шчырыя словы падзякі за высокі ўзровень падрыхтоўкі выпускнікоў аддзялення, здольных граматна і плённа працаваць на любым участку мытнай справы.

Па ацэнцы мытных органаў, сёння Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з'яўляецца прыкладам якаснай і аўтарытэтнай адукацыі, а таксама адным з галоўных адукацыйных цэнтраў Беларусі па прыцягненню і навучанню самай таленавітай моладзі. Дыплом гэтага ВНУ — гарантыя і знак якасці ў Беларусі і за яе межамі.

Факультэт міжнародных адносін БДУ за 20 гадоў існавання зарэкамендаваў сябе як высокапрафесійная пляцоўка для падрыхтоўкі спецыялістаў, а кафедра мытнай справы за мінулыя пятнаццаць гадоў унесла значны ўклад у навучанне прафесіяналаў у сферы мытнай справы, якія ў сваёй службе спалучаюць глыбокія фундаментальныя веды і неабходныя практычныя навыкі пры працы у дзяржаўных органах. Усе гэтыя гады вядзецца падрыхтоўка унікальных знаўцаў ў галіне знешнеэканамічнай дзейнасці. Выпускнікоў кафедры мытнай справы адрознівае высокі ўзровень ведаў нарматыўна-прававых актаў і высокая кваліфікацыя.

Мытня «Мінск-2» пастаянна і цесна ўзаемадзейнічае з кафедрай мытнай справы. Прадстаўнікі мытні штогод удзельнічаюць у правядзенні сустрэч са студэнтамі, прысвячэнні ў першакурснікі, «Дні кар'еры», праводзяцца прафарыентаруючыя акцыі («Нацыянальны аэрапорт« Мінск» — галоўныя паветраныя вароты Рэспублікі Беларусь» і іншыя), арганізуюцца стажыроўкі студэнтаў аддзялення, аказваецца неабходная інфармацыйная і арганізацыйная падтрымка. У выніку — у шэрагах мытні сёння працуе больш за 20 выпускнікоў аддзялення.

Акрамя прадстаўнікоў мытнай службы ў мерапрыемствах прынялі ўдзел выкладчыкі і кіраўніцтва факультэта міжнародных адносін БДУ, выпускнікі аддзялення «Мытная справа» розных гадоў, прадстаўнікі суб'ектаў гаспадарання, якія спецыялізуюцца на аказанні паслуг у галіне мытнай справы, студэнты, якія падзяліліся сваімі пазітыўнымі ўражаннямі аб рабоце кафедры, а таксама добрымі пажаданнямі.

Першы загадчык кафедры «Мытная справа» Сіроцкі А. М. адзначыў уклад заснавальнікаў ідэі стварэння спецыялізаванага аддзялення мытнай справы, а таксама людзей, якія ўвасобілі яе ў жыццё — Лойка Л.В., Шарапа А.В., Макарэвіч В.У., Цехановіч Т.Ф., Часноўскі М.Э. і інш. — забяспечылі на справе актыўнае развіццё навуковай думкі ў сферы мытнай справы, укараненне новых форм і метадаў навучання, пераемнасць пакаленняў, калі выпускнікі аддзялення, атрымаўшы практычны досвед працы ў мытных органах, становяцца выкладчыкамі кафедры, пішуць навуковыя працы, перадаючы тым самым свой вопыт новым пакаленням студэнтаў.

Калектыў мытні «Мінск-2» ад усёй душы жадае згуртаванай камандзе кафедры мытнай справы моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, працаздольнасці і вялікіх творчых поспехаў! Выказвае велізарную падзяку ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, многія з якіх паспяхова працуюць у мытні «Мінск-2».

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках