17 лістапада 2015 г. у БДУ праводзіцца Дзень донара. Месца правядзення — геаграфічны факультэт, к. 107, 116 (вул. Ленінградская, 16) з 10.00 да 13.00.
Да здачы крыві дапускаюцца толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь старэйшыя за 18 гадоў пры прад'яўленні пашпарта іваеннага білета (для юнакоў).
Для студэнтаў і супрацоўнікаў, якія пражываюць і пастаянна зарэгістраваны у Мінску, пры сабе мець выпіску з даўрачэбнага кабінета з медыцынскай карты.
Іншагароднія студэнты дапускаюцца да здачы крыві пры наяўнасці рэгістрацыі ў Мінску не менш за 6 месяцаў.
Донарам на месцы выплачваецца кампенсацыя ў памеры 706,000 + сняданак коштам 31 000 рублёў і выдаецца даведка аб вызваленні ад заняткаў (работы) на 2 дні.
Студэнты дзённай формы навучання, пры прадастаўленні адпаведнай даведкі факультэта, могуць адразу пасля здачы крыві на месцы атрымаць даплату ў памеры 157.000 рублёў незалежна ад бюджэтнай або платнай формы навучання.
Жадаючым прыняць удзел у Дні донара неабходна запісацца ў дэканаце (к. 518) да 6 лістапада 2015 года да 13.00.