Select your language

2015_11_02_0229 кастрычніка студэнты спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" здзейснілі аўтобусную экскурсію па маршруце "Мінск—Іўе—Каробчыцы—Гродна—Мінск". Сярод шматлікіх аб'ектаў асаблівую цікавасць выклікала наведванне агратурыстычнага комплексу "Гарадзенскi маёнтак" Каробчыцы ", які размясціўся ў маляўнічай мясцовасці  за 10 км. ад Гродна.

Тэрыторыя комплексу запоўнена каларытнымі пабудовамі, зарыбленымі сажалкамі, вальерамі з жывёламі, драўлянымі скульптурамі. На працягу аднаго дня студэнты пабывалі ў храмах чатырох канфесій: у двух касцёлах, у праваслаўнай царкве, мячэці, сінагозе і паразмаўлялі  з іх служыцелямі.

{gallery}2015/2015_10_29{/gallery}