Select your language

2015_10_28Факультэт міжнародных адносін БДУ за 20 гадоў існавання зарэкамендаваў сябе як высокапрафесійная пляцоўка для міжнародных навуковых і экспертных мерапрыемстваў. У гонар святкавання юбілею факультэта 29 кастрычніка 2015 г. адбудзецца навуковы дзень ФМА БДУ: пройдуць стаўшыя ужо традыцыйнымі міжнародныя навуковыя канферэнцыі, а таксама адбудуцца пасяджэнні ў рамках круглых сталоў: XIV Міжнародная навуковая канферэнцыя "Беларусь у сучасным свеце", прысвечаная 20-годдзю факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, IX міжнародная навуковая канферэнцыя "Міжкультурная камунікацыя і прафесійна арыентаванае навучанне замежным мовам», а таксама міжнародныя круглыя сталы "Беларуска-літоўскія адносіны ў кантэксце гістарычнай палітыкі» і «Беларуска-расійскія адносіны на сучасным этапе: стан і перспектывы развіцця» .

Адкрыццё навуковага дня і пленарнае пасяджэнне адбудуцца ў 10.00 у аўдыторыі 1201 (12 паверх). Пачатак працы секцый — у 12.00. Пачатак працы круглых сталоў — па асобнай праграме.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе праходзіць у холе 12 паверху ў 09.20 — 09.55.

Праграму навуковых мерапрыемстваў вы можаце ўбачыць ТУТ.