26 кастрычніка 2015 г. на факультэце міжнародных адносін адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае першакурснікам спецыяльнасці "Мытная справа". У коле сваіх выкладчыкаў і больш старэйшых калег першакурснікі прынеслі ўрачыстую клятву студэнта-мытніка. З рук сярэднявечнага Мытніка (адзін з сімвалаў кафедры мытнай справы) першакурснікі атрымалі "граніт навукі" і "заліковую кніжку". Новым сімвалам стаў "Шлагбаум", які адкрывае дарогу ў "мытны свет". Прадстаўнікі студэнцкага савета і аператыўнага атрада ФМА таксама ўручылі першакурснікам памятныя значкі. Дадатковую ўрачыстасць мерапрыемству надалі канцэртныя нумары.
П. І. Болтачка, старшы выкладчык кафедры мытнай справы