26—27 лістапада 2015 г. на базе БНТУ плануецца правядзенне Беларуска-Кітайскага моладзевага інавацыйнага форуму "Новыя гарызонты — 2015».
У рамках Форуму плануецца правядзенне конкурсу навукова-тэхнічных распрацовак і інавацыйных праектаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў абедзвюх краін «Твая творчасць — тваё жыццё» па наступных намінацыях: «Лепшая навукова-даследчая праца» (тры прызавых месцы); «Лепшы інавацыйны праект» (тры прызавых месцы).
Тэрмін падачы заявак на ўдзел у мерапрыемствах Форуму — да 15 лістапада 2015 г. Заяўкі адпраўляюцца на два электронных адрасы: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Даклады будуць апублікаваны ў зборніку матэрыялаў Форуму (ISBN). Тэрмін падачы дакладаў — да 25 кастрычніка 2015 г. Даклады прадстаўляюцца ў электронным выглядзе на адрас e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..