Як працяг дыпламатычных чытанняў на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў адбылася дыскусія-круглы стол на тэму «Беларускія кампаніі ў сучасным свеце: час пераменаў». Удзельнікамі круглага стала сталі студэнты 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", якія вывучаюць англійскую мову як другую замежную.
Студэнтамі была вывучана дзейнасць прадпрыемства «Чырвоны харчавік» і падрыхтаваны план рэарганізацыі гэтай кампаніі па трох напрамках: структура кампаніі, маркетынг і дзейнасць ва ўмовах глабалізацыі. У ходзе абмеркавання, у якім актыўна ўдзельнічалі ўсе прысутныя, былі разгледжаны прапановы па павышэнню эфектыўнасці дзейнасці кампаніі.
Адной з прапаноў быў паступовы пераход ад традыцыйнай іерархічнай структуры кампаніі да матрычнай (распрацоўка групы студэнтаў пад кіраўніцтвам старэйшага выкладчыка Грыневіч К. В., лідэр групы — Анастасія Вішнеўская).
Прапанаваны новы лагатып кампаніі і фармат прадуктаў, разгледжаны перадавыя метады прасоўвання тавару на рынку. Праца над тэмай вялася пад кіраўніцтвам старэйшага выкладчыка Майсюк Ю. Л., лідэр групы — Вікторыя Лаўрысюк.
Група студэнтаў пад кіраўніцтвам старэйшага выкладчыка Яраш А. С. прааналізавала дзейнасць кампаніі на рынку СНД і ўнесла прапановы па засваенні новых рынкаў збыту.
За ходам дыскусіі з цікавасцю сачылі госці праекта — студэнты 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" і 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму", якім было прапанавана ўключыцца ў абмеркаванне і ўзяць на сябе ролю акцыянераў кампаніі.
Мерапрыемства дазволіла студэнтам развіць, паглыбіць веды па эканамічных дысцыплінах і навыкі валодання замежнай мовай, а таксама прадэманстравала, як атрыманыя веды можна з поспехам выкарыстоўваць на практыцы.
Ю. Л. Майсюк, старшы выкладчык