Кафедра мовазнаўства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адносін БДУ запрашае прыняць удзел у штогадовай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі "Дыпламатычныя чытанні — 2015", якая адбудзецца 30 кастрычника 2015 г.
Адкрыццё канферэнцыі адбудзецца ў 10.00 (Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 1107).
Плануецца праца наступных секцый:
- Краіназнаўства (гісторыя, культура, філасофія, рэлігія краін Усходу).
- Лінгвістыка (актуальныя пытанні перакладу, семантыка, граматыка, гісторыя ўсходніх моў, цяжкасці міжкультурнай камунікацыі).
Заяўку ўдзельніка (ТУТ) на рускай мове неабходна накіраваць да 27 кастрычніка 2015 года па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Персанальнае запрашэнне для ўдзелу ў канферэнцыі будзе накіравана па электроннай пошце да 28 кастрычніка. Заяўкі, пададзеныя пазней устаноўленага тэрміну, не прымаюцца.
Па пытаннях удзелу ў студэнцкай канферэнцыі можна звяртацца да загадчыка кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу ФМА БДУ Віталя Расціслававіча Баравога і да адказнага за правядзенне дыпламатычныя чытанняў дацэнта Алы Мікалаеўны Аўчыннікавай (+375 (29) 922-67-79) (Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.)
Інфармацыю аб публікацыі ў Зборніку студэнцкіх работ факультэта міжнародных адносін гл. на сайце http://www.fir.bsu.by