Подождите, идет загрузка сайта ...

2015_10_21_02У панядзелак, 19 кастрычніка, студэнты факультэта міжнародных адносін сталі сведкамі сапраўды гістарычнай падзеі: адкрыцця мемарыяльнай дошкі, прысвечанай дзейнасці ЮНРРА ў Рэспубліцы Беларусь. Устаноўка дошкі ў Доме-сядзібе ў Лошыцкім парку прымеркавана да 70-годдзя заканчэння Вялікай Айчыннай вайны і стварэння ААН. Пры адкрыцці прысутнічалі Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь В. В. Макей, павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Скот Роланд, прадстаўнік ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Санака Самарасінха і старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта А. В. Шорац.

ЮНРРА — гэта Адміністрацыя дапамогі і аднаўлення Аб'яднаных Нацый, з дапамогай якой у перыяд з 1945 па 1947 прадстаўнікі 44 дзяржаў аб'ядналі свае намаганні для аказання дапамогі тым краінам, якія найбольш моцна пацярпелі ў перыяд Другой сусветнай вайны. Дапамога была прадастаўлена і для Беларусі, актыўнай удзельніцы вайны, адной з краін-заснавальніц ААН. У рамках дзейнасці ЮНРРА ў нашу краіну пастаўляліся тэкстыльныя тавары, медыцынскае абсталяванне і лекі, харчовыя тавары, тавары для аднаўлення сельскагаспадарчай і прамысловай галін вытворчасці. Адным з галоўных «донараў» фондаў для Беларусі сталі Злучаныя Штаты Амерыкі — пераважна амерыканскія грамадзяне былі супрацоўнікамі місіі ЮНРРА, чыя штаб-кватэра размяшчалася менавіта на тэрыторыі сучаснага Лошыцкага парку.

Першым узяў слова Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь В. В. Макей. Ён распавёў гасцям пра значэнне працы ЮНРРА для сучаснай Беларусі і адзначыў значны ўклад ЗША ў пасляваенны аднаўленне. Ён таксама падкрэсліў важнасць умацавання супрацоўніцтва паміж краінамі і цеснага ўзаемадзеяння ў рамках работы ААН.

С. Роланд адзначыў асаблівае значэнне гэтага агульнага помніка вайне — сімвала падзякі і супрацоўніцтва па пасляваенным аднаўленні. Ён таксама распавёў гасцям пра дзейнасць Рут Уолтар — амерыканскай гераіні, ахваравяўшай свае жыццё дзеля выратавання беларускіх дзяцей, імя якой хацелі даць першай мінскай лякарні.

Падсумаваў усё вышэйсказанае С. Самарасінха. "Прыгожая і чыстая Беларусь — гэта шмат у чым заслуга цяжкага пасляваеннага аднаўлення. Усё дзеля нашай светлай будучыні і будучыні нашых дзяцей. Каб падобным жахам вайны больш ніколі не было месца ў свеце. Тым не менш, свет і сёння знаходзіцца ў стане глыбокага крызісу : унутраныя ўзброеныя канфлікты і галоўныя ахвяры гэтых канфліктаў — бежанцы. Гэтаму неабходна пакласці канец. І першым крокам ў гэтым накірункуі стала прыняцце мэтаў устойлівага развіцця на бліжэйшыя пятнаццаць гадоў на пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, якое адбылося ў мінулым месяцы. Сумесны ўклад у выкананне гэтых мэтаў з'яўляецца закладам дасягнення міру,—- сказаў С. Самарасинха..

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках