Select your language

2015_10_1210 кастрычніка госцем клуба «Дзелавыя зносіны» стаў Міхаіл Лях — сертыфікаваны прафесійны коуч Міжнароднай Асацыяцыі Коучаў (International Coaches Union) у галіне развіцця талентаў і пабудовы кар'еры, кіраўнік TiES, куратар праграм EmployabilitySkills і SoftSkills.

На сустрэчы прысутнічалі студэнты першага курса спецыяльнасці «Мытная справа» і студэнты другога курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» сумесна са старэйшымі выкладчыкамі К. В. Грыневіч, Ю. Л. Майсюк.

У час сустрэчы студэнты даведаліся пра адрозненні паміж soft and hard skills, даведаліся аб такіх з'явах у свеце бізнесу як коуч і трэнер, таксама была закранута тэма развіцця навыкаў самапрэзентацыі. Студэнтам быў прапанаваны цыкл практыкаванняў, якія дапамагаюць зразумець свае моцныя і слабыя бакі ў дадзеным пытанні.

Сустрэча прайшла ажыўлена і выклікала вялікую цікавасць у студэнтаў.

Фота: Алена Ляхава, тэкст: К. В. Грыневіч

{gallery}2015/2015_10_10{/gallery}