10 кастрычніка на ФМА аднавіла сваю працу Школа будучага мытніка. У гэтым годзе на курсы пры кафедры мытнай справы запісалася 63 навучэнца 10-11 класаў г. Мінска, Ляховіч, Маладзечна, Белаазёрска, Барысава, Жодзіна, Бабруйска, Вілейкі, Дзяржынска і іншых населеных пунктаў нашай краіны.
Будучых абітурыентаў спецыяльнасці «Мытная справа» віталі загадчык кафедры мытнай справы В. А. Астрога і студэнты-мытнікі. Пасля экскурсіі па факультэце будучым мытнікам была прачытана лекцыя па гісторыі мытнай справы, а старэйшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Н. І. Васілевіч на англійскай мове распавяла пра важнасць вывучэння замежных моў. Затым студэнты правялі конкурс «Знайдзі кантрабанду». У заключэнне вучэбнага дня былі дадзены адказы на цікавячыя школьнікаў пытанні пра паступленне ва ўніверсітэт.