Select your language

2015_10_09Учора, 8 кастрычніка, на 6 паверсе факультэта міжнародных адносін БДУ адбылося ўрачыстае адкрыццё Іранскай студэнцкай навукова-культурнай выставы.

У цырымоніі прынялі ўдзел дэкан ФМА прафесар В. Г. Шадурскі і Дарадца па культуры Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Сейед Абдалмаджыд Шафаі. У прывітальным слове Віктар Генадзевіч адзначыў, што адкрыццё такой выставы з'яўляецца стымулам да праявы цікавасці да персідскай культуры. Адзначана было, што дружалюбныя адносіны паміж Ісламскай Рэспублікай Іран і Рэспублікай Беларусь асабліва важныя: дыпламатычныя адносіны паміж краінамі былі ўсталяваныя ў 1993 г., у 1997 годзе было адкрыта беларускае пасольства вТэгеране, а ў 2001 г. — іранскае пасольства ў Мінску. Віктар Генадзевіч падкрэсліў, што факультэт міжнародных адносін ганарыцца сваім дачыненнем да вывучэння і распаўсюджвання іранскай культуры. На факультэце створаны кабінет персідскай мовы, і персідская мова вывучаецца ў якасці прадмета спецыяльнасці. Многія выпускнікі працуюць у рэальным сектары эканомікі, выкарыстоўваючы менавіта  персідскую мову. Дэкан адзначыў, што ў краін добрае дыпламатычнае мінулае, сучаснасць, але яшчэ лепшаябудучыня.

Саветнік па культуры Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Сейед Абдалмаджыд Шафаі звярнуў увагу, што экспанаты, прадстаўленыя на выставе, — гэта ўсяго толькі маленькая частка іранскай культуры. Ён зрабіў акцэнт на штодзённым паляпшэнні беларуска-іранскіх адносін, аб усё большай колькасці іранскіх студэнтаў, якія прыязджаюць у Беларусь для навучання, і выказаў надзею, што колькасць беларускіх студэнтаў, якія праходзяць навучанне ў Іране таксама будзе павялічвацца. У завяршэнні сваёй прамовы Сейед Абдалмаджыд Шафан падзякаваў Беларускаму дзяржаўному ўніверсітэту і факультэту міжнародных адносін за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні выставы.

Ва ўсіх прысутных была магчымасць азнаёміцца з іранскай паэзіяй, музычнымі інструментамі, прадметамі побыту. Была прадэманстравана гульня на іранскіх нацыянальных інструментах.

{gallery}2015/2015_10_08_02{/gallery}