У рамках дыпламатычных чытанняў на кафедры германскіх моў (аддзяленне «Міжнародныя адносіны», выкладчык Прыходзька Т. М. нямецкая мова як другая замежная) прайшлі прэзентацыі праектаў на тэму "Мая ідэальная дзяржава, якой яшчэ не існуе".
Студэнты 4 курса прадставілі разнастайныя творчыя працы, сярод якіх асаблівай увагі заслугоўвае праект, падрыхтаваны студэнткай Вестай Журовіч. Менавіта яна, на думку студэнтаў, і вартая заняць першае месца. Сардэчна віншуем Весту з перамогай! Дзякуй усім, хто прыняў удзел у праекце, і жадаем далейшых творчых поспехаў!


