Select your language

2015_10_06Наш факультэт адсвяткаваў свой 20-гадовы юбілей! Безумоўна, галоўнай падзеяй святкавання стала ўрачыстае пасяджэнне калектыву факультэта, якое адбылося 2 кастрычніка ў актавай зале Ліцэя БДУ. У адрас факультэта паступіла вялікая колькасць віншаванняў як ад кіраўніцтва БДУ, так і ад шматлікіх гасцей — кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў краіны, дэканаў факультэтаў, студэнтаў і выпускнікоў! Так факультэт павіншавалі: Міністэрства замежных спраў, Міністэрства юстыцыі, Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, адміністрацыя Маскоўскага раёна г. Мінска і многія іншыя.

Кіраўніцтва і калектыў факультэта выказваюць шчырую ўдзячнасць за цёплыя словы ў адрас ФМА і спадзяюцца на працяг дзелавых і сяброўскіх адносін.

{gallery}2015/2015_10_06{/gallery}