Select your language

2015_10_06_04На кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў завяршыліся Дыпламатычныя чытанні—2015, прысвечаныя знамянальнай даце — 20-годдзю ўтварэння факультэта міжнародных адносін. Студэнты аддзяленняў "Міжнародныя адносіны", "Міжнароднае права" і "Лінгвакраіназнаўства» атрымалі ўнікальную магчымасць паўдзельнічаць у цэлым комплексе мерапрыемстваў, арганізаваных выкладчыкамі кафедры на англійскай мове. Так, студэнты першага курса МА ўдзельнічалі ў конкурсе на лепшую прэзентацыю Вялікабрытаніі і ЗША (С. А. Зудова, Т. В. Балакшына), студэнты другога курса гэтай жа спецыяльнасці абмяркоўвалі праблемы глабалізацыі ў фармаце канферэнцыі пад старшынствам З. М. Рамашка, спецыфіку функцыянавання Брытанскай манархіі (Т. П. Міцеў), маральныя каштоўнасці 21 тысячагоддзя (В. В. Дзямко), стэрэатыпы і стаўленне да іх у грамадстве (Л. Н. Загорская, С. В. Салаўёва). Студэнты 3—5 курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" прынялі актыўны ўдзел у канферэнцыях "Паэзія Кіплінга на фоне яго эпохі» (Т. В. Караічава), «Паводзіны афіцыйнай асобы за мяжой у творчасці С. Моэма» (Н. І. Мосунова) , «Гендэр ў гісторыі міжнародных адносін» (А.А. Арцёмава), а таксама ў працы круглых сталоў, прысвечаных барацьбе з міжнародным і інфармацыйным тэрарызмам (І. В. Аўдзеева, Т.М. Недарэзава), у дэбатах, якія закранаюць праблемы глабалізацыі ў сучасным грамадстве (М. А. Тарасенка) і міжнароднай міграцыі (О. В. Костачкіна). Актыўна абмяркоўваліся праблемы статусу бежанцаў (Т. М. Дворнікава), розныя аспекты мультылінгвізму ў сучасным палітычным працэсе (О. А. Арцёмава). Абмяркоўваліся і асаблівасці перакладу ў сферы дыпламатычных адносін (Е. Г. Палупанава), традыцый інстытута шлюбу (А.В. Таўстошыева), а таксама спецыфікі сістэм аховы здароўя ў англамоўных краінах (В.У. Навумовіч). На 3 курсе аддзялення «Лінгвакраіназнаўства» прайшлі прэзентацыі, прысвечаныя вядомым сусветным брэндам (Э.В. Дзмітрыева, Т.М. Пісакова).

Тэматыка дыпламатычныя чытанняў для студэнтаў спецыяльнасці "Міжнароднае права" мела выразную прафесійную накіраванасць. Так, будучыя юрысты-міжнароднікі пятага курса прынялі актыўны ўдзел у дыскусіі, прысвечанай сацыяльнай праблеме — гвалту ў сям'і (І.Н.Івашкевіч), статусу персоны нон-грата (Т.І.Макарэвіч). Круглы стол, прысвечаны школе будучыні (С.А. Мінчэня), выклікаў жывую цікавасць у студэнтаў 3-га курса. Студэнты 5-га курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" ўдзельнічалі ў дыскусіі, прысвечанай разгляду прававых наступстваў парушэння правілаў дарожнага руху (С.В. Салаўёва).

На другім курсе аддзяленняў "Міжнароднае права" і "Міжнародныя адносіны" пад кіраўніцтвам старэйшых выкладчыкаў Л. Н. Загорскай і С. В. Салаўёвай быў арганізаваны сумесны прагляд з наступным абмеркаваннем англамоўнай кінакарціны «Invictus», якая апавядае пра ўклад выбітнага паўднёваафрыканскага лідэра Нэльсана Мандэлы ў справу ўмацавання міру і барацьбы з расавай дыскрымінацыяй.

Мерапрыемствы, якія праводзяцца штогод кафедрай англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў у рамках дыпламатычных чытанняў, у значнай ступені спрыяюць удасканаленню камунікатыўных і прафесійных кампетэнцый і больш поўнай рэалізацыі творчых здольнасцяў студэнтаў-міжнароднікаў.

{gallery}2015/2015_10_06_02{/gallery}