Запрашаем Вас наведаць іранскую студэнцкую культурна-навуковую выставу, арганізаваную пры падтрымцы Культурнага прадстаўніцтва Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран.
На выставе Вы пазнаёміцеся з найвялікшымі персідскімі паэтамі, даведаецеся пра навукоўцаў, якімі ганарыцца Ісламская Рэспубліка Іран, атрымаеце інфармацыю аб вядучых універсітэтах гэтай краіны. У рамках дадзенага мерапрыемства ўсе жадаючыя таксама змогуць ацаніць прыгажосць вырабаў ручной працы лепшых майстроў Ірана і пагартаць кнігі, якія распавядаюць аб гэтай цікавай і загадкавай краіне.
