Select your language

2015_10_06_02Цэнтр развіцця моладзевага прадпрымальніцтва эканамічнага факультэта БДУ ў рамках Дзён адчыненых дзвярэй запрашае студэнтаў прыняць удзел у сустрэчы з прадстаўнікамі бізнесу, кіраўніцтвам Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва 8 кастрычніка 2015 года ў 15.00

Вам будзе прадастаўлена магчымасць атрымаць інфармацыю аб курсах па асновах моладзевага прадпрымальніцтва, пазнаёміцца з прадстаўнікамі бізнэс-колаў, якія з'яўляюцца афіцыйнымі партнёрамі нашага Цэнтра, задаць пытанні.

Нашы курсы — гэта пляцоўка для маладых, прадпрымальных людзей, якія мараць адкрыць уласную справу.

Адрас: вул. Акадэмічная 25, ст. м. Акадэмія Навук, аўдыторыя 903. Тэл. для даведак 284-00-11.