Select your language

2015_10_01_0229 верасня ў рамках дыпламатычных чытанняў прайшоў конкурс бізнес-планаў на англійскай мове. Правядзенне сумеснага праекта кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў і кафедры міжнародных эканамічных адносін становіцца традыцыяй: у мінулым годзе студэнты выпускнога курсу эканамічных спецыяльнасцяў распрацоўвалі бізнес-планы арганізацыі пункту гарачага харчавання на ФМА.

У гэтым годзе, абвешчаным годам моладзі, адным з прыярытэтаў выхаваўчай працы на ФМА з'яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця. Як сумясціць вучобу і заняткі спортам? Як проста і хутка палепшыць свой фізічны і эмацыянальны стан? Як з'яднаць студэнцкі і выкладчыцкі калектывы любімага факультэта? На ўсе гэтыя пытанні шукалі адказ удзельнікі конкурсу бізнес-планаў.
У склад журы ўвайшлі супрацоўнікі факультэта, арганізатары конкурсу дацэнт кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў В. Ю. Шыманская і старшы выкладчык кафедры міжнародных эканамічных адносін А. А. Коўшар а таксама запрошаны спецыяліст па профілю конкурсу М. В. Мядзведзькава, начальнік аддзела па пазабюджэтнай дзейнасці ФОЦ Партызанскага раёна, сертыфікаваны фітнес-трэнер. У абмеркаванні і галасаванні таксама прымалі ўдзел гледачы  студэнты 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка».

Спонсарам конкурсу выступіў адзін з вядучых мінскіх фітнес-клубаў Sofitness (www.sofitness.by), які ласкава прадаставіў пераможцам каштоўныя і карысныя прызы  сертыфікаты на наведванне фітнес-класаў па выбары, сярод якіх знаёмыя ўсім пілатэс, сілавы трэнінг, стрэтчынг, а таксама новыя папулярныя напрамкі Zumba і tae-bo.

Пераможцамі конкурсу сталі студэнты 4 і 5 курсаў спецыяльнасці "Сусветная эканоміка», якія паказалі высокі ўзровень валодання англійскай мовай як другой замежнай, а таксама кампетэнцыі з сферы маркетынгу і бізнес-планавання. Першае месца заняла Валерыя Ісакавіч з бізнес-планам Dance Revolution, якая прапанавала ўсталяваць танцавальны аўтамат у фае першага паверха. Выдатная кардыянагрузка і зарад пазітыву на ўвесь дзень  пры досыць невысокіх выдатках на абсталяванне.

Другое месца атрымалі студэнткі 5 курса Даша Гарасцюк і Маша Рудэнка з бізнес-планам фітнес-аўдыторыі, дзе можна падчас фортачак ў раскладзе расслабіцца душой і целам на класах пілатэса і ёгі. Аўтары праекта FIguRa якасна правялі SWOT-аналіз, распрацавалі лагатып кампаніі і парадавалі журы падрабязнымі фінансавымі разлікамі.

Трэцяе месца заняў унікальны сацыяльны праект Насці Балюк і Яніны Каваленка Rhythm inside. Аўтары бізнес-плана прапанавалі ладзіць штотыднёвыя спаборніцтвы паміж групай студэнтаў і выкладчыкаў на максімальную колькасць пройдзеных крокаў. Насця і Яна таксама былі заахвочаны за выдатныя навыкі прэзентацыі і зносін з аўдыторыяй.

Спадзяемся, што бізнес-ідэі ўдзельнікаў конкурсу будуць спрыяць павышэнню прэстыжу здаровага ладу жыцця на ФМА, удасканаленню прафесійна-моўных кампетэнцый, а таксама прыцягнуць студэнтаў да ўдзелу ў конкурсе бізнес-планаў на англійскай мове ў новым навучальным годзе.

Вольга Шыманская

{gallery}2015/2015_09_29{/gallery}