Select your language

2015_10_01_03Сёння, у Дзень нараджэння факультэта, «Суполка аматараў беларушчыны ФМА» сумесна з бібліятэкай ФМА адкрыла секцыю буккросінгу. З прывітальнымі словамі выступілі загадчык аддзела бібліятэкі на ФМА Яўгенія Віктараўна Грабко і прадстаўнік "Суполкi" Багдан Хмяльніцкі. Была падкрэслена важнасць такой студэнцкай ініцыятывы і выказана надзея на будучае цеснае супрацоўніцтва студэнтаў і бібліятэкі.

Варта адзначыць, што Багдан Хмяльніцкі стаў пераможцам праекта «Future FIR», прысвечанага збору ідэй па паляпшэнню жыцця факультэта, які праводзіла студэнцкай газета ФМОn-line, прапанаваўшы ідэю буккросінгу і больш за тое, паспяхова рэалізаваўшы яе. Пераможцу быў уручаны памятны прыз.

Буккросінг — хобі і грамадскі рух, дзеючы па прынцыпу сацыяльных сетак і блізкі да флэш-мобу. Чалавек, прачытаўшы кнігу, пакідае яе ў грамадскім месцы, для таго, каб іншы, выпадковы чалавек мог гэтую кнігу знайсці і прачытаць; той у сваю чаргу павінен паўтарыць гэта ж дзеянне. Сачэнне за «падарожжам» кнігі ажыццяўляецца праз спецыяльныя старонкі ў сетцы.

2015_10_01_03_01

2015_10_01_03_02

2015_10_01_03