Select your language

2015_09_29_0225 верасня ў рамках “Тыдня са студэнцікмі арганізацыямі ФМА” адбылася доўгачаканая сустрэча з новым студэнцкім згуртаваннем — Суполкай аматараў беларушчыны ФМА.

Суполка аматараў беларушчыны ФМА — гэта своеасаблівы клуб, які мае за мэту згуртаванне ўсіх неабыякавых студэнтаў, выкладчыкаў ды выпускнікоў факультэта міжнародных адносін БДУ ў іх памкненні да вывучэння і пашырэння беларускай культуры, даследавання яе перспектыў і магчымасцей. Таксама Суполка гэта выдатная магчымасць знайсці новых сяброў, самаразвіцца і добра пабавіць час. 

На вялікім перапынку студэнты мелі магчымасць пазнаёміцца з вытокамі Суполкі, вынікамі праведзенай у мінулым семестры сацыялагічнай апытанкі, планамі і перспектывамі, а таксама паўдзельнічаць у вясёлай віктарыне “Беларушчына”. Сустрэча скончылася душэўнымі спевамі пад гітару. Кожны ўдзельнік атрымаў зарад бадзёрасці і прыемныя падаруначкі.

А ўжо 1 кастрычніка чакаем вас на новым сумесным мерапрыемстве Суполкі і бібліятэкі ФМА — адкрыцці шафы для кнігаабароту (буккросінгу)!

{gallery}2015/2015_09_25_02{/gallery}