18 верасня 2015 г. у рамках вывучэння дысцыпліны «Дыпламатычны пратакол і этыкет» адбыўся выязны занятак студэнтаў пятага курса факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Занятак быў праведзены ў «Crowne Plaza Minsk» пры садзейнічанні і непасрэдным удзеле адпаведных службаў дадзенай установы.
У ходзе занятка былі вывучаны розныя пытанні гасцявога этыкету і культуры гасціннасці. У прыватнасці, арганізацыя і правядзенне розных відаў дыпламатычных прыёмаў, правілы этыкету для гасцей і гаспадароў, рассаджвання, асаблівасці сервіроўкі стала і абслугоўвання, культура паводзін за сталом, прыход і сыход з прыёму.
{gallery}2015/2015_09_18_02{/gallery}