Ужо трэці год запар юрыдычная фірма SORAINEN запрашае студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцяў прыняць удзел у спецыяльным праекце Фірмы — SORAINEN Student Academy, дзе прафесійныя юрысты дзеляцца практычнымі ведамі і парадамі ў дзелавой і ў той жа час камфортнай, сяброўскай атмасферы. SORAINEN Student Academy мае міжнародны маштаб — аналагічныя семінары будуць праводзіцца адначасова ў чатырох офісах SORAINEN.
Акадэмія таксама дае добрую магчымасць для пачатку кар'еры — некалькі ўдзельнікаў пазней далучыліся да каманды SORAINEN ў якасці стажораў або памочнікаў юрыста.
Семінары будуць праводзіцца ў Мінскім офісе SORAINEN адзін раз у месяц з кастрычніка па красавік у вячэрні час. Першы семінар адбудзецца 29 кастрычніка.
Удзел у семінарах бясплатны!
Мы чакаем вас у SORAINEN Student Academy, калі вы:
студэнт юрыдычнай спецыяльнасці і паспяхова скончылі, як мінімум, 2 курса;
- матываваныя і гатовыя даследаваць практычны бок юрыспрудэнцыі;
- валодаеце англійскай мовай;
- маеце высокі сярэдні бал.
Падрабязнасці адбору — на сайце юрыдычнай фірмы SORAINEN: http://www.sorainen.com/by/News/4727/.
Чакаем Вашых заявак!