У рамках тыдня кафедры мытнай справы ў чытальнай зале бібліятэкі ФМА адкрыта выстава "З гісторыі мытнай справы Беларусі", арганізаваная пры актыўным удзеле прафесара А. Л. Самовіча і заг. бібліятэкі Я. В. Грабко. Усе экспанаты зроблены студэнтамі спецыяльнасці "Мытная справа" у рамках вывучэння дысцыпліны "Гісторыя мытнай справы Беларусі". Запрашаем наведаць выставу!
{gallery}2015/2015_09_28{/gallery}