Select your language

2015_09_2422 верасня на факультэце міжнародных адносін адбылася сустрэча прафесарска-выкладчыцкага саставу і студэнтаў старэйшых курсаў спецыяльнасці «Мытная справа» са старшынёй ДМК Рэспублікі Беларусь, дзяржаўным саветнікам мытнай службы III рангу Ю. А. Сянько.

У сваім выступе перад прысутнымі старшыня ДМК Рэспублікі Беларусь ярка, на канкрэтных прыкладах, абмаляваў карціну дзейнасці мытнай службы на сучасным этапе, а таксама адзначыў ролю і падтрымку дзяржавы ў яе паспяховым развіцці. Нацыянальная мытная служба пачала сваю дзейнасць у 1991 годзе і ў 2016 годзе будзе святкаваць сваё 25-годдзе. За гэты час была добраўпарадкавана мяжа, усе пункты мытнага афармлення аснашчаны самым сучасным абсталяваннем. Мытныя органы выконваюць шэраг задач, найважнейшымі з якіх з'яўляецца збор мытных плацяжоў і супрацьдзеянне кантрабандзе. Увазе прысутных быў таксама прадстаўлены відэафільм пра будні беларускай мытні.

Ю. А. Сянько, распавядаючы пра сучасную мытную службу Рэспублікі Беларусь, падкрэсліў, што ва ўмовах распрацоўкі Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) надзвычай важны вопыт беларускай мытнай службы. Напрыклад, асновай Мытнага кодэкса Мытнага саюза Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан стаў Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час патрабуецца ўлічыць вопыт і нацыянальныя інтарэсы пяці краін-удзельніц ЕАЭС.

Старшыня ДМК падзякаваў прафесарска-выкладчыцкаму складу факультэта за падрыхтоўку кампетэнтных маладых спецыялістаў мытнай справы. Так, з 500 выпускнікоў спецыяльнасці «Мытная справа» 135 на сучасны момант з'яўляюцца супрацоўнікамі мытных органаў Рэспублікі Беларусь.

Пасля свайго выступу кіраўнік мытнага ведамства дэталёва адказаў на пытанні прысутных. Сярод іх можна адзначыць пытанні загадчыка кафедры мытнай справы В. А. Астрогі пра ролю навукі ў развіцці мытнай службы, прафесара кафедры А. М. Сіроцкага аб удасканаленні работы мытных органаў па працаўладкаванні выпускнікоў спецыяльнасці «Мытная справа» і студэнткі 3-га курсу В. Яўтушок аб уліку спецыялізацыі пры прыёме на працу.

Пасля заканчэння сустрэчы студэнты 5 курса ўручылі Юрыю Аляксеевічу кветкі і падзякавалі за візіт і цікавае выступленне.

Затым дэкан ФМА В. Г. Шадурскі і загадчык кафедры мытнай справы В. А. Астрога пазнаёмілі Ю. А. Сянько з факультэтам і арганізацыяй яго працы, наведалі кафедру мытнай справы, прадэманстравалі спецыялізаваныя кабінеты і вучэбна-матэрыяльную базу падрыхтоўкі будучых мытнікаў, а таксама абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва ФМА і мытнай службы нашай краіны ў сферы падрыхтоўкі кадраў і навуковых даследаванняў.

 {gallery}2015/2015_09_22_02{/gallery}