Сёння ў рамках праекта "Тыдзень са студэнцкімі арганізацыямі ФМА» мы правялі вялікі перапынак з прафбюро на ФМА БДУ.
У праграме была вясёлая музыка, шумныя конкурсы з паветранымі шарыкамі, а таксама гонкі на скейтбордах.
Усе пераможцы атрымалі памятныя прызы з сімволікай прафбюро. Пераможцу гонак на скейтбордах, якім стаў Кірыл Бельцаў, студэнт другога курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", у якасці прыза была ўручана памятная майка.
Вялікі дзякуй прафбюро за зарад пазітыву! Фотасправаздача аб мерапрыемстве рыхтуецца.
P.S. Заўтра мы чакаем ўсіх вас на мерапрыемстве «Сустрэчы з "Суполкай аматараў беларушчыны ФМА "», у праграме якога віктарыны, чытанне вершаў і песні пад гітару.
Месца і час правядзення: 11 э таж ФМА БДУ, 00:50.