Select your language

2015_09_24_0321верасня на факультэце міжнародных адносін адбыўся традыцыйны святочны канцэрт на англійскай мове, прысвечаны Дню мытніка. Свята было арганізавана студэнтамі, а таксама выкладчыкамі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў сумесна з выкладчыкамі кафедры мытнай справы, што становіцца новай гранню гэтай традыцыі. Абедзве кафедры актыўна і цесна супрацоўнічаюць на працягу ўжо некалькіх гадоў у рэалізацыі навучальных і навуковых праектаў, накіраваных на дасягненне мэты падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў у сферы мытнай справы. Сумесныя мерапрыемствы, такія як Дзень мытніка, уяўляюць сабой свайго роду пляцоўку, на якой вызначаецца кола пытанняў, вырашэнне якіх залежыць ад эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж кафедрамі.

У сваім звароце да студэнтаў загадчык кафедры англійскай мовы Святлана Аляксееўна Дубінка звярнула на вялікую значнасць навучання студэнтаў-міжнароднікаў мове спецыяльнасці і спецыяльнасці на мове, а загадчык кафедры мытнай справы Віктар Аляксандравіч Астрога падкрэсліў выключную важнасць валодання замежнай мовай спецыялістамі-мытнікамі.

У праграме свята прынялі ўдзел студэнты 1-3 курсаў спецыяльнасці "Мытная справа". Трэба адзначыць, што мерапрыемства аказалася не толькі забаўляльным, але і пазнавальным як для ўдзельнікаў, так і для гасцей, якія прадстаўляюць іншыя курсы і аддзяленні ФМА. А для студэнтаў малодшых курсаў дадзенае мерапрыемства — выдатная магчымасць уліцца ў актыўны студэнцкі калектыў нашага факультэта і далучыцца да яго слаўных традыцый. Спачатку вядучыя пазнаеміліі аўдыторыю з кароткай гісторыяй мытнай справы ў нашай краіне. За гэтым рушыла ўслед маляўнічая прэзентацыя аб самых незвычайных прадметах, якія спрабавалі правезці праз мытныя межы розных краін свету. У канцы можна было праверыць свае веды мытнай справы ў віктарыне, падрыхтаванай студэнтамі.

Свята прайшло вельмі весела, дзякуючы песням і танцам, падрыхтаваным студэнтамі ФМА. Незабыўнае ўражанне пакінула паказальнае выступленне аператыўнага атрада. Завяршылася мерапрыемства песняй, якую спявалі ўсе разам. Час праляцеў непрыкметна, і святочны настрой яшчэ доўга не пакідаў нас.

Урбановіч Эліна, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа"

{gallery}2015/2015_09_21{/gallery}