Select your language

2015_09_23_03Дарагія студэнты! Наш праект "Тыдзень са студэнцкімі арганізацыямі» працягвае здзіўляць і радаваць! 23. 09 мы разам адзначылі такую значную падзею як Дзень нараджэння Студэнцкага Саюза БДУ! Дадзеная арганізацыя радуе факультэт ужо на працягу сямі гадоў! У сувязі з гэтым, на 7 паверсе на вялікім перапынку мы арганізавалі мерапрыемства "Конкурсы і танцы з Аляксандрам Ачасавым"!

Вясёлы і яркі вядучы Аляксандр Ачасаў прымусіў усіх нас ад душы павесяліцца. Незвычайныя і вясёлыя конкурсы і не менш незвычайныя прызы: шарыкі з лагатыпам ФМА і бананы дасталіся самым годным і адважным удзельнікам.

Хочацца пажадаць Студэнцкаму Саюзу ФМА росквіту і ладзіць болей такіх вясёлых і незвычайных мерапрыемстваў!

Дзякуй Вам за шчырыя ўсмешкі!

{gallery}2015/2015_09_23{/gallery}