Select your language

2015_09_22_04Цэнтр развіцця моладзевага прадпрымальніцтва эканамічнага факультэта БДУзапрашае прыняць удзел у Днях адчыненых дзвярэй 29 верасня 2015 года ў 15.00.

Вам будзе прадастаўлена магчымасць атрымаць інфармацыю аб курсах па асновах моладзевага прадпрымальніцтва, пазнаёміцца з нашымі бізнес-партнёрамі і выкладчыкамі курсаў, пачуць гісторыі аб паспяховых праектах нашых выпускнікоў, атрымаць адказы на пытанні.

У ходзе сустрэчы Вы зможаце падрабязна пазнаёміцца і  атрымаць магчымасць удзелу ў новым, унікальным для Рэспублікі Беларусь, праекце МОСТ, каардынатарам якога з'яўляецца Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі. МОСТ прадастаўляе магчымасць стажыровак ў 28 краінах Еўрасаюза ў перыяд з 2015 па снежань 2017 г. Наш Цэнтр – адзін з удзельнікаў рэалізацыі праекта МОСТ.

Адрас: вул. Акадэмічная 25, ст. м. Акадэмія навук, аўдыторыя 903.

Чакаем маладых прадпрымальных людзей!