Дарагія студэнты! Як вам вядома, на гэтым тыдні стартаваў праект «Тыдзень са студэнцкімі арганізацыямі». Першымі нас парадавалі нашы куратары на чале з Крысцінай Галаш і Савет старастаў з Ангелінай Юрковай.
22 верасня на 11 паверсе яны арганізавалі забаўляльную праграму: адразу была музыка, пад якую можна было патанцаваць і пазнаёміцца з новымі людзьмі, раздавалі святочныя шарыкі (іх жа можна было атрымаць і на 7 паверсе), затым пачалася і сама гульня «Кракадзіл». Студэнты выкарыстоўвалі ўвесь свой прафесіяналізм, было цікава, як адгадваць, так і паказваць. У якасці ўзнагарод раздавалі смачныя цукеркі і чупа-чупсы. У канцы ўсім падарылі шарыкі! А яшчэ зрабілі фота на памяць. Увогуле, мы пасмяяліся, паеліі прысмакаў, пазнаёміліся, зрабілі пару фота для Інстаграма ... Дзень атрымаўся, ура!
Для тых, хто не змог прыйсці, не ведаў ці падумаў «Ды нуу»: заўтра (23.09.2013) на 7 паверсе ў 12:50 пройдзе Дзень нараджэння Студэнцкага Саюза, абяцаюць конкурсы і танцы з вядучым Аляксандрам Ачасовым !!! Будзе відовішчна, не прапусціце!
{gallery}2015/2015_09_22{/gallery}