Select your language

2015_09_22_02Дарагія студэнты! Запрашаем Вас прыняць удзел у адборы каманды для ўдзелу ў конкурсе па міжнароднаму праву ім. Тэлдэрса (Telders International Law Moot Court Competition 2016, які прынята называць «Чэмпіянатам Еўропы па міжнароднаму праву»). Гэта прэстыжнае спаборніцтва будзе праходзіць 19—21 мая 2016 года ў будынку Палаца правасуддзя Міжнароднага Суда ААН у г. Гаазе. Калі вы даўно шукаеце магчымасць прымяніць атрыманыя веды, а таксама паглыбіць і прымножыць іх — то вам сюды!

Жадаючым удзельнічаць неабходна да 27.09.2015 г. адправіць ліст-запыт выкладчыку кафедры міжнароднага права А. В. Таляронак (e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.) з пазнакай у тэме ліста "адбор 2016". У адказ вы атрымаеце заданне, вусная прэзентацыя якога і будзе ацэньвацца на адборы ў пачатку кастрычніка.

Уся далейшая інфармацыя пра час і месца правядзення будзе да вас даведзена па электроннай пошце.
Дадатковую інфармацыі аб конкурсе вы можаце атрымаць на афіцыйным сайце ўніверсітэта Ляйдзена: http://www.grotiuscentre.org/teldersmootcourt.aspx

Жадаем вам поспеху і з нецярпеннем чакаем сустрэчы!