Select your language

2015_09_21_0217 верасня 2015 г. перад студэнтамі 1-га курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" выступіў вядомы венгерскі палітык, Старшыня Венгерскай рабочай партыі Дзьюла Цюрмер. Госць прысвяціў сваю лекцыю найбольш актуальным пытанням міграцыі, як легальнай, так і нелегальнай. Як вядома, гэтая праблема набывае ўсё больш значную ролю для многіх краін, у тым ліку і для Венгрыі. У ходзе выступлення венгерскі палітык указаў прычыны міграцыйнага крызісу ў Еўропе, паспрабаваў спрагназаваць яго наступствы, прапанаваў уласны варыянт вырашэння гэтай вострай праблемы і паляпшэння эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў ЕС у цэлым.

Напрыканцы лекцыі студэнты атрымалі магчымасць задаць пытанні, якія, перш за ўсё, тычыліся развіцця двухбаковых адносінаў Рэспублікі Беларусь і Венгрыі. Д. Цюрмер выклаў шэраг прапаноў па актывізацыі міждзяржаўнага супрацоўніцтва. Тэматыка лекцыі, на якой прысутнічаў дэкан факультэта міжнародных адносін, доктар гістарычных навук, прафесар В. Г. Шадурскі, выклікала вялікую цікавасць у студэнтаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" і дазволіла ім пашырыць уяўленне аб сучаснай еўрапейскай палітыцы.

Мікіта Карзей, студэнт I курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"

{gallery}2015/2015_09_17{/gallery}