У суботу, 12 верасня, адбылася сустрэча з загадчыкам кафедры міжнародных адносін і еўрапейскіх даследаванняў Цэнтральна-еўрапейскага ўніверсітэта, прафесарам Матэа Фумагаллі і загадчыкам школы публічнай палітыкі Йонгмі Кім. У семінары прынялі ўдзел студэнты і магістранты факультэта міжнародных адносін. Госці з Будапешта расказалі пра Цэнтральна-еўрапейскі універсітэт і аб магчымасцях супрацоўніцтва з Беларускім дзяржаўным універсітэтам.
Цэнтральна-еўрапейскаму ўніверсітэту каля 25 гадоў. На дадзены момант у ім навучаюцца 1500 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з больш чым 100 краін, у асноўным Цэнтральнай Еўропы і былога СССР. Мэта універсітэта — развіць крытычнае мысленне, прыцягнуць «светлыя розумы», здольныя прыўнесці ў навуку нешта новае, актуальнае. Любы выкладчык можа дапамагчы ў засваенні матэрыялу, прадугледжаны індывідуальныя кансультацыі. У працэсе навучання выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі. Навучанне вядзецца толькі на англійскай мове.
Факультэт міжнародных адносін быў адным з першых, адкрытых у Цэнтральна-еўрапейскім універсітэце (1993 г.). Факультэт прапануе студэнтам розныя праграмы: магістратура (1 год і 2 гады), доктарская праграма, партнёрскія праграмы (напрыклад, праекты ЕС). Магістратура характарызуецца міждысцыплінарным падыходам і спецыялізацыяй у галіне ЕС, Усходняй Азіі, Блізкага Усходу і г.д. Двухгадовая праграма магістратуры была адкрыта ў 2015 г.: адзін семестр адводзіцца на напісанне дысертацыі і даследчай працы, пасля заканчэння трэба набраць 40 балаў (32 балы за курсы і 8 за магістарскую дысертацыю і яе абарону). Доктарская праграма арыентавана на атрыманне навыкаў даследчай працы, акадэмічнага пісьма і публічных выступаў. Таксама Цэнтральна-еўрапейскі ўніверсітэт можа прапанаваць цікавыя праекты, напрыклад, «Globale-schoolproject».
Навучальны курс «Карэя ў міжнародных адносінах» чытае прафесар Йонгхі Кім. Яе заняткі праходзяць у асноўным у форме дэбатаў, што дазваляе ўсім паўдзельнічаць у навучальным працэсе і засвоіць лепш прапанаваны матэрыял. Пасля студэнты могуць напісаць навуковую працу па дадзенай праблематыцы.
Факультэт міжнародных адносін БДУ мае намер супрацоўнічаць з Цэнтральна-еўрапейскім універсітэтам для паляпшэння якасці адукацыі і для ўдасканалення сваіх адукацыйных тэхналогій.
Дар'я Панамарова, 2 курс МП
{gallery}2015/2015_09_12_02{/gallery}