Select your language

2015_09_15У Беларускім таварыстве дружбы адбыўся творчы вечар з нагоды заканчэння тэрміну дыпламатычных паўнамоцтваў у нашай краіне Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Яго правасхадзіцельства Маноджа Кумара Бхарці. Спадар Пасол раней неаднаразова наведваў факультэт міжнародных адносін з інтэрактыўнымі лекцыямі пра ролю Індыі ў сучасным свеце. Як і можна было чакаць, праграма мерапрыемства не абышлася без выканання індыйскай класічнай музыкі і танцаў. Чытанне паэзіі аб высокай ролі мастацтва і яго ўплыве на чалавека пад акампанемент індыйскіх этнічных інструментаў стварала асаблівы настрой у прысутных, што дазволіла дакрануцца да разнастайнай культурай гэтай краіны. Кульмінацыйным момантам стала выступленне Яго правасхадзіцельства на англійскай мове, у якім ён выказаў надзею на далейшае ўмацаванне двухбаковых адносін, а таксама падкрэсліў непарыўную сувязь індыйскай філасофіі з яе народнай творчасцю. Кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў выказвае падзяку выкладчыкам Л. Н. Загорскай і С. В. Салаўёвай, а таксама студэнтам другога курса аддзялення "Міжнародныя адносіны" Крысціне Ваврык, Вікторыі Захаравай, Маліку Зейналаву, Паліне Каласаўскай, Караліне Ліскун і Сафіко Січынаве і студэнтам трэцяга курса аддзялення "Міжнароднае права" Сняжане Кербіч і Віктару Марынічу за актыўны ўдзел у гэтым значным мерапрыемстве.

{gallery}2015/2015_09_15{/gallery}