Занятак па спецкурсы «Арганізацыя міжнародных сувязей у сферы дзяржаўнага кіравання, адукацыі, навукі, культуры», які адбыўся 8 верасня, быў прысвечана развіццю ўзаемаадносінаў Беларусі і Кітая. Перад студэнтамі выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы (2006—2010 г.), прафесар кафедры дыпламатычнай і консульскай службы А. А.Тозік. Анатоль Афанасьевіч расказаў аб асноўных тэндэнцыях сусветнага развіцця і асаблівасцях іх праламлення ў беларуска-кітайскіх адносінах, аб напрамках супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў, падзяліўся найбольш яркімі ўласнымі ўражаннямі, адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў.
Русовіч У. І., дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы
Русович В. И., доцент кафедры дипломатической и консульской службы
{gallery}2015/2015_09_08{/gallery}