Да ўвагі студэнтаў ФМА платнай формы навучання, у тым ліку замежных грамадзян! У Беларускім дзяржаўным універсітэце ўнесены змены (09.06.2015 г.) у Палажэнне аб скідках са сфарміраванага кошту навучання, прадастаўляемых студэнтам і навучэнцам, якія вучацца ва ўстановах адукацыі комплексу БДУ.
Згодна з п. 4. дадзенага Палажэння «скідкі прадастаўляюцца студэнтам і навучэнцам, у тым ліку замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія навучаюцца ў БДУ, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.»
Больш падрабязна азнаёміцца з дакументамі можна, перайшоўшы па спасылках: http://bsu.by/ru/main.aspx?guid=239831 і pdf-фармат http://bsu.by/Cache/pdf/667493.pdf