9 чэрвеня 2015 г. суіскальнікі кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права паспяхова абаранілі дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук па спецыяльнасці 12.00.03 – «грамадзянскае права, прадпрымальніцкае права, сямейнае права, міжнароднае прыватнае права»:
Н. Г. Маскаева абараніла дысертацыю па тэме «Нядобрасумленная канкурэнцыя ў міжнародным прыватным праве» пад навуковым кіраўніцтвам загадчыка кафедры, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта А. В. Бабкінай;
А. В. Зянькоў абараніў дысертацыю па тэме «Экспрапрыяцыя ў міжнародным прыватным праве» пад навуковым кіраўніцтвам кандыдата юрыдычных навук, дацэнта М. А. Дзенісенка.
Калектыў факультэта і кафедры віншуе Наталлю Генадзьеўну і Аляксея Васільевіча, жадае ім далейшых поспехаў у навуковай дзейнасці і хуткага зацвярджэння дысертацый у ВАКу.