Select your language

2015_06_1919 чэрвеня 2015 г на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася першая абарона магістарскіх дысертацый па спецыяльнасці «Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі», выкананых на англійскай мове.

Студэнты магістратуры – грамадзяне Германіі, Кітая, Ірака, Лівіі, Казахстана, якія навучаліся на англійскай мове на працягу двух гадоў, падрыхтавалі і паспяхова абаранілі дысертацыі, тэматыка якіх закранала цэлы шэраг актуальных праблем сучасных міжнародных адносін і знешняй палітыкі розных дзяржаў. Увагу магістрантаў прыцягнулі, у прыватнасці, такія важныя праблемы сусветнай палітыкі, як ўплыў падзей «Арабскай вясны» на міжнародныя адносіны на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, перспектывы расійска-кітайскага збліжэння, міжнароднае супрацоўніцтва ў справе забеспячэння бяспекі ядзерных матэрыялаў.

Дзяржаўная экзаменацыйная камісія, у склад якой уваходзіў намеснік дырэктара Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Рэспублікі Беларусь, доктар палітычных навук Р. О. Есін, высока ацаніла першы вопыт правядзення абароны магістарскіх дысертацый на англійскай мове. Такая адзнака сведчыць аб атрыманні студэнтамі неабходных прафесійных кампетэнцый у выніку навучання ў англамоўнай магістратуры па спецыяльнасці «Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі».

Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта плануе не толькі працягнуць навучанне магістрантаў на англійскай мове па названай спецыяльнасці, але і распрацаваць цэлы шэраг новых магістарскіх праграм для беларускіх і замежных навучэнцаў з выкладаннем на англійскай мове.

{gallery}2015/2015_06_19{/gallery}