
На імя рэктара БДУ С. У. Абламейка паступіла падзяка ад галоўнага лекара ДУ «Бальніца паліятыўнага догляду«Хоспіс».
О. В. Мычко выказвае шчырую ўдзячнасць асабіста рэктару і прафесарска-выкладчыцкаму складу БДУ за падрыхтоўку і выхаванне студэнтаў на аснове фундаментальных як прафесійных, так і гуманных прынцыпаў і выказвае асобную падзяку студэнтцы 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Вользе Ляшковай за актыўную валанцёрскую дапамогу ў доглядзе за хворымі ў стацыянары.
